Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Шчыты (29-31.07): «Я й у полі вэрбою росла»

Ганна КАНДРАЦЮК

Не памятаю ўжо калі з такой прыемнасцю і ў такім засяроджанні я апошні раз глядзела падобны спектакль-манадраму. Гэты жанр, на мой погляд, даволі рызыкоўна ставіць на сцэне, асабліва калі следам акцёра не ідзе яшчэ досвед і слава. Таму пазітыўна здзіўляла мяне адвага Іаанны Стэльмашук, нядаўнай выпускніцы Тэатральнай акадэміі ў Беластоку. Не менш цікавіў мяне моўны бок пастаноўкі. Вось, на жаданне самой актрысы, Ян Максімюк пераклаў з украінскай на падляшскую мову «Казку пра калінаву жалейку», твор Аксаны Забужка. (Яе «Палявыя даследаванні ўкраінскага сексу» паказвае Катажына Фігура ў Тэатры Крыстыны Янды ў Варшаве).

Ася Стэльмашук, якую ведаю са школьных гадоў, — беластачанка, каранямі звязана з Сакольшчынай. Досвед падляшскай мовы быў для яе новы і несумненна складаны. Але яна разумела, што ў Шчытах-Дзенцялове, мясціне, дзе жывуць носьбіты гэтай мовы, сцэна павінна загаварыць «па-свойму», значыць па-падляшску. У яе жэсце бачу пашану месцу і мясцовым людзям.

Песенны загаловак манадрамы „Я й у полі вэрбою росла” трапна называе сюжэт: лёс самотнай жанчыны-славянкі, захутанай у радзімую метафізіку і брутальны патрыярхат. П’еса кранае біблейскі матыў Каіна і Авеля, або, замацаваны ў часы рамантызму матыў Балядыны і Аліны, калі родным наканавана прыняць ролю забойцы і ахвяры. У Аксаны Забужкі трагедыя выспявае як пераемнасць лёсу. Забойства тут з за хваравітай амбіцыі маці Марыі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF