Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Першая беларуская паэтка ХХ стагоддзя

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

Пачатак ХХ стагоддзя стаў для беларусаў лёсавызначальнай парой — часам нацыястваральным, калі ўпершыню аформіўся палітычны рух, калі ўзніклі легальныя беларускамоўныя выданні, нарадзіўся прафесійны тэатр. У прыгожым пісьменстве ўтварыўся праўдзівы аркестр, што мэтай свайго грання меў абудзіць заснулую душу беларускую да новага, да ўсведамлення сваёй самасці, нацыянальнай адметнасці. Голас, што падаў „Смык беларускі” Францішка Багушэвіча, за ім і „Дудка беларуская”, быў пачуты, падхоплены. Новы майстра змайстраваў „Скрыпку беларускую”. Гэтым майстрам і стала Алаіза Пашкевіч — першая беларуская паэтка ХХ ст. Тварыла з надзеяй, у чаканні вялікага „артыста, каторы збярэ ўсе нашы беларускія інструманты і наладзіць гранне як мае быць” (Уладзімір Конан). Алаіза Пашкевіч была ў многіх справах звароткай, зачынам той яркай, магутнай песні ў беларускай гісторыі, якую мы сёння з гонарам называем Адраджэннем. Усюды першай, актыўнай. Першая беларуская газета ў тым часе з гэткай гучнай назвай — „Свабода” — гэта і яе справа, як і заснаванне першай палітычнай партыі — Беларускай рэвалюцыйнай грамады. Першыя вершы, што друкаваліся ў „Каляднай пісанцы” і „Велікоднай пісанцы” (1904 г.) яшчэ раней, чым засвяціліся зоркі Купалы і Коласа. „Першае чытанне для дзетак беларусаў”, першы беларускі лемантар, першы беларускі малітоўнічак (складзены, падрыхтаваны да друку, але свету так і не пабачыў) і, канешне ж, першы дзіцячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF