Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Босы гала-канцэрт

Ганна КАНДРАЦЮК

Спачатку пра тое як стала я „публікай” фестывалю. Запрашэнне атрымала я ад самога прэзідэнта, значыць, ад Збышка Насядкі, прэзідэнта вакальнага аб’яднання „Słopiewnie”. На вуліцы, у час выпадковай сустрэчы. Мы спыніліся ля слупа, на якім якраз красаваўся каляровы плакат з запрашэннем на гала-канцэрт яго таварыства.

— Mamy najpiękniejszy plakat w mieście! — пахваліў сам сябе сябра. І дадаў: — Заўтра цябе бачу ў Цэнтры Заменгофа!

Праўда, больш за плакат уразіла мяне энергія і новы выгляд сябры журналіста-пенсіянера, спевака і арганізатара ў адной асобе. Замест камізэлькі з аўчын, да якой я прывыкла за васемнаццаць гадоў знаёмства, я пабачыла на ім элегантны капот.

— Можа прыйду, пабачу... — пачала я.

Але прэзідэнт „Слапеўняў” ужо не слухаў мяне, толькі папёрся далей з энергіяй маладога жарабца. О-го! Што значыць ідэя аднаўлення старога!

* * *

Фестываль, арганізаваны Збышкам Насядкам, так і называецца: „Даўнія песні — маладыя галасы”. Хто як хто, але сам прэзас Насядка — ікона этнічных напеваў. Ён, курп па паходжанні, народжаны над Дняпром на тэрыторыі Беларускага Палесся, выхаваны ў настаўніцкім доме. Сам пра сябе кажа: ломжынска-курпёўскі, украінска-беларускі спявак. Словам — жывое ўвасабленне ідэі шматкультурнасці. Ды заўсёды ён горнецца да маладых, каб разам паспяваць, а пасля пакрытыкаваць іх недахопы!

Каб выступіць на фестывалі ў Ваневе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF