Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Партнёрскае падарожжа

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Podróż na Wschód” — гэта загаловак выставы, дыскусіі і рэалізацый у беластоцкай гарадской прасторы, а таксама спадарожных ім мерапрыемстваў, сарганізаваных у Беластоку ў рамках культурнай часткі польскага старшынства ў Еўрасаюзе. У гэтае падарожжа былі запрошаны сорак мастакоў і крытыкаў мастацтва родам з Польшчы і — у шматлікіх выпадках не пражываючых у краінах свайго паходжання — з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Украіны і Малдовы, значыць, з краін ахопленых еўрасаюзным праектам „Усходняе партнёрства” (жартаўліва званага па-руску „БУМАГА”, ад першых літар назваў дзяржаў-членаў гэтага праекта).

Галоўную частку „Падарожжа на Усход” (загаловак спасылаецца на кнігу Германа Гесэ) складае выстава, адкрытая ў галерэі „Арсенал” і ў старой электрастанцыі (вул. Электрычная, 13), якая ўжо неўзабаве будзе часткай гэтай галерэі. Працы ў беластоцкай прасторы паявіліся ўжо пару дзён да адкрыцця. Так вось сваю „жывую” працу „Мадыфікацыя Азербайджана” будаваў, м.інш. карыстачыся толькі сваім імем, Чынгіз, народжаны і пражываючы ў Баку. Ягоны твор узнік у двары палаца Браніцкіх. Была гэта агромная карта Азербайджана, скампанаваная з пладоў, гародніны, лісця і карэння, якія падвяргаюцца натуральнаму распаду, падобна, як казаў аўтар, сучаснае жыццё ў Азербайджане з адбіткам былога, цалкавітага падпарадкавання СССР. Іншы з твораў — „Адкрытая кватэра” Стэфана Русу (пражываючага ў Кішынёве і Бухарэсце) узнік на пляцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF