Ніва № 33 (2883), 14 жніўня 2011 г.

Дваццаць восьмы фэст Беласток-Гродна

Міра ЛУКША

У апошнюю ліпеньскую нядзелю ў беластоцкім парку Плянты сабралася шматлюдная публіка аматараў роднай культуры. Пад сонечным небам, на якое набягалі хмары (трапічны лівень абрынуўся на горад зараз пасля фестывалю), на пляцы каля фантанаў засела верная публіка, расклалі свае ларкі майстры, мастакі і літаратары. Больш за 300 удзельнікаў фестывалю — выканаўцаў з абодвух бакоў мяжы — дэманстравалі сваё майстэрства ў галіне песеннага і танцавальнага мастацтва. Фестываль польскай і беларускай песні традыцыйна пачаў гімн Алеся Барскага „Беластоцкі край”, які ад гадоў хвалюе беларускія сэрцы: ...Бурліць крыніца песняю адвечнай, звініць нядзельны звон з царквы далёкай, — на роднай Беласточчыне я вечны. Зямля мая, мой беларускі краю, над Нарваю, над Бугам задуменным я вольны тут, душой адпачываю, мой краю вечны, краю незаменны... Гэтая песня — ужо народная.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускае грамадска-культурнае таварыства, Таварыства беларускай культуры і Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама. Арганізацыйная і фінансавая дапамога ў правядзенні фестывалю была аказана Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства і прэзідэнтам горада Беластока, Пасольствам Рэспублікі Беларусь, Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Гэтае мерапрыемства арганізуецца дзеля ўзбагачэння супрацоўніцтва двух памежных рэгіёнаў, дазваляе яно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF