Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Падляшская актава культур

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Завяршыўся IV Міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору „Падляшская актава культур”.

На беластоцкім Гарадскім пляцы перад ратушшу і ў дзевятнаццаці мясцовасцях рэгіёна выступіла больш за паўтысячы выканаўцаў з васьмі краін, у тым ліку аж чатыры ансамблі з Беларусі.

— Вельмі нам міла, што пазітыўныя водгукі аб фестывалі разышліся па свеце, — гаварыў у час мерапрыемства аб яго папярэдніх выпусках Анджэй Дырдал, дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры ў Беластоку, установы, якая выступіла галоўным арганізатарам імпрэзы.

Актаву ў Беластоку інаўгураваў традыцыйны парад ансамбляў з пад каталіцкай кафедры на пляц перад ратушшу. Хоць мела яна фестывальную формулу, дык яе Міжнародная мастацкая рада (яе сябрам з’яўляецца м.інш. Ігар Лукашук са Звязу беларускай моладзі) вылучае ўсіх удзельнікаў. Так было і сёлета, калі калектывы атрымалі гравертоны з рук старшыні рады Зыгмунта Цясельскага, падляшскага маршалка Яраслава Дважанскага і дырэктара Анджэя Дырдала. Перад гала-канцэртам маршалак падвёў сёлетні выпуск:

— Падляшская актава культур гэта несумненна фестываль культуры, фестываль музыкі, песні, танца і мастацтва. Для мяне гэта перш за ўсё фестываль міжнароднага сяброўства, якое відаць было тут на кожным кроку, аказванае паміж выканаўцамі і падляшскай публікай.

Вельмі цёпла прымаліся групы з Беларусі: Дзяржаўны акадэмічны хор імя Генадзя Цітовіча з Мінска, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF