Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

У пушчанскай глыбіні

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна заязджаў я ў Белавежу і маю ўвагу прыцягнуў магутны прыродны лесапавал абапал шашы, што з Гайнаўкі. Тое мноства паваленых прыродай старых дрэў, якіх не краналі людскія рукі, наводзіла мне думку пра надта строгую ахову нашай Белавежскай пушчы на цэлым яе абшары, не толькі на заселеных аўтахтонным насельніцтвам яе акраінах. Падумаў я тады паглядзець як жа выглядае тая ахова ў самым цэнтры пушчы. Спадзяваўся я і там пабачыць паваленыя на волю дзікай прыроды магутныя дрэвы ў яшчэ большай колькасці, паглядзець, колькі драўніннага дабра, колькі мільёнаў там марнуецца. Прайшоўся я дарогай з Белавежы цераз Грудкі ў Чарлёнку.

Асфальтоўка з Белавежы ў Грудкі пралягае ў густым і высокім жолабе сакавітай зелені і ў агульнасці нагадвае адмыслова і рупліва дагледжаную паркавую алею. Перад самой вёскай перасякае яна чыгуначную лінію, якая зарастае не надта высокай травою. Намнога буйнейшая трава расце на пероне чыгуначнага прыпынку, які не так здаецца яшчэ даўно — гэта па маіх мерках, бо каля трыццаці гадоў таму, там былі ўрачыста здалі ў карыстанне. Сёння той прыпынак можна назваць антрапагенным помнікам наступаючай прыроды...

У Грудкі я не заходзіў, бо не ў вёску я напраўляўся, толькі менавіта ў адлеглую ад людзей пушчанскую глыбінку. Лясная жвіроўка ў бок Чарлёнкі, паралельная да чыгуначнай лініі, пралягла сярод бору, значыць па адносным узвышшы, што не павінна нават здзіўляць, узяўшы пад увагу назву (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF