Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Культура і традыцыя яднаюць

Аляксей МАРОЗ

Хаця на белавежскім „Ператочы” збіраецца намнога менш публікі, чым на раней ладжаным у гэтым самым месцы „Купаллі”, многія людзі прыязджаюць на мерапрыемства, арганізаванае Фондам „Царкоўная музыка” з Гайнаўкі дзеля яго асаблівай атмасферы. Пераважная частка публікі збіраецца перад сцэнай, якая сваім афармленнем напамінае „пэрэточэ” (намаляваныя на ёй дзверы ад клуні), а астатнія размяшчаюцца далей ад сцэны, каб на адкрытым паветры, за столікамі з халоднымі напоямі і цёплымі стравамі глядзець выступленні і размаўляць на розныя тэмы. Людзі прыязджаюць у Белавежу, каб паслухаць у галоўным фальклорную музыку ў выкананні калектываў з Падляшша, іншых мясцовасцей Польшчы і замежжа, найчасцей з Беларусі. Мерапрыемства прыцягвае цэлыя сем’і. Бацькі прагульваюцца з дзеткамі па белавежскім амфітэатры і наваколлі, затрымліваюцца каля ларкоў, купляюць харчаванне, цацкі, сувеніры і крыху інакш, чым звычайная публіка, адпачываюць на фоне фальклорнай музыкі. Можна так праводзіць час на „Ператочы”, бо адбываецца яно ў турыстычнай Белавежы, дзе летам турыстаў чакае багатая прапанова. У гэтым годзе ІХ Белавежскія мастацкія інтэграцыі „Ператоча-2011” праходзілі 29 і 30 ліпеня ў час даволі добрага, як на дажджлівы перыяд, надвор’я і з публікай цікавай прапанаванага арганізатарамі рэпертуару.

— Прыгожае і шыкоўнае месца побач Белавежскай пушчы, у якім ладзіцца „Ператоча”, і камфортнае сёння надвор’е, бо не зацёпла і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF