Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Куры зялёнаножкі, марыхуана і Лысыя Горы!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Пані Тэрэзко, а чырвоных кароў калі разводзіць будзеце?

— Давайце найперш пасадзім агародчыкі з зёлкамі, — студзіць запал дырэктар Сувальскага ландшафтнага парку Тэрэза Свярубская. Каб у наш тэлевізійны час навучыць людзей добрага і карыснага ў гаспадарцы, патрэбны час. Людзі адразу жадаюць чырвоных кароў! Бо так сказалі па тэлебачанні. Што прыбытак ад іх канкрэтны. І лугі адраджаюцца. А даіць тых кароў хто ўмее?

А то трэба даіць кароў?

У праектах аднаўлення старых сельскагаспадарчых культур найбольш ахвотна ўдзельнічаюць варшавякі. Так на Сувальшчыне называюць усіх новых асаднікаў, нават калі яны з Кракава. Мясцовыя трымаюцца збоку. Ну, хіба што прапанова біёлагаў будзе карыснай. Так было ў выпадку курэй зялёнаножак, якія гадамі разводзіць парк. Аплачаецца. За адно яйка злот пяцьдзесят плацяць. Купцы самі на панадворак прыязджаюць. Кажуць, у тых яйках халестэрыну няма.

З зёлкамі больш складаная справа. Хто схоча гадаваць пустазелле ў агародзе? Столькі кветак на рынку. Амерыканскія, японскія, афрыканскія. Глядзіш, галава ад колераў кружыцца. Агародчык павінен цвісці ад вясны да зімы. Фантанчык туды яшчэ прыстроіць, рыбак чырвоных пусціць. Словам — люкс. А зёлкі — што яны такое? Які ў іх выгляд?

* * *

Каб агранізаваць майстар-класы, прысвечаныя лекавым і прыдатным у кухні раслінам, працаўнікі парку патрабавалі гадоў. Шмат у чым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF