Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Чым абаграваць — драўнінай ці вугалем?

Аляксей МАРОЗ

Жыхары Гайнаўкі і навакольных сёл зараз амаль увогуле не могуць купіць у Гайнаўскім надлясніцтве драўніны для абагравання дамоў. Многія з іх рашыліся купляць вугаль, бо цэны яго самыя нізкія якраз пасля абагравальнага сезона — позняй вясной і раннім летам. Апошнім часам у дрэваапрацоўчых суполках у прыпушчанскім рэгіёне таксама абмежавалася перапрацоўка драўніны і продаж драўляных адкідаў. Абрэзкі і раздробленую драўніну людзі вельмі ахвотна куплялі для абагравання хат якраз з за невялікай цаны адкідаў перапрацоўкі лясной прамысловасці. Некаторыя купляюць больш якасную драўніну павышанай энергетычнай каштоўнасці ў Бельскім надлясніцтве, дзе яшчэ прадаецца бярэзіна. Але там яна даражэйшая ад той з Белавежскай пушчы. Дарагі таксама транспарт у наваколле Гайнаўкі. Іншыя едуць за сухой ялінай, якая больш масава высякаецца ў Надлясніцтве Броўск пасля знішчэння дрэў караедамі. Аднак транспарт драўніны з нараўчанскага напрамку ў Гайнаўку і яе наваколле нязначны. Мяркуецца, што галоўнай прычынай недахопу больш якаснай драўніны павышанай энергетычнай каштоўнасці ў Белавежскай пушчы з’яўляецца моцнае абмежаванне гадавога ліміту высякання ўсёй пушчанскай драўніны. На 2011 год ён меншы больш чым у 2 разы ў параўнанні з мінулым годам і складае 48,5 тысячы кубаметраў.

Менш драўніны для абагравання дамоў

— Зараз не прадаюць больш якаснай драўніны ў Гайнаўскім надлясніцтве Белавежскай пушчы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF