Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Могільнікі чалавечай жорсткасці

Міраслаў ГРЫКА

Могільнікі паміраюць у самоце, як людзі, хоць іх агонія расцягваецца на пакаленні. Возьмем для прыкладу могільнічак у Нарве. Схаваны ў цяні парэштак старажытных дрэў, якія выраслі разам з ім, калі памалу запаўняўся ён магіламі і разам з імі, з часам як крышыліся старыя нарваўскія роды і памяць пра іх, уступаў поля сякерам і наступаючай дзічы самасейнага кустоўя, цяпер канае самотна, пакінуты чалавечай памяццю і самімі людзьмі. А зараз за яго змуршэлым муром бяжыць рухлівая дарога ў Бельск-Падляшскі, побач якой закараніліся вякамі нарваўскія храмы, царква і касцёл, супольныя заступніцы гэтага экуменічнага месца паховін. Ці памяць аб памерлых, продках жыхароў Нарвы, і гэтых праваслаўных, і гэтых каталіцкіх, павінна зусім счэзнуць? Ці хтось дбае аб іх магілы? Ці апрача бяздомных катоў і сабак хтосьці іх яшчэ наведвае? А так, дарэчы, ці нарваўскія людзі не маюць у сабе літасці, што столькі галодных і беспрытульных стварэнняў бадзяецца па мястэчку? Вось хоць бы тая рудзенькая сука, што жабруе пад прадуктовай крамай! Некалькі месяцаў таму ашчанілася яна ў могільнікавых зараслях, якраз пры зваленым крыжы старадаўняга кавальскага вырабу. Яшчэ быллё яго зусім не зарасло...

Для палякаў, звязаных крэсавай традыцыяй з Беларуссю, скандалам з’яўляецца тое, што тамашнія ўлады не дазваляюць адбудоўваць старых польскіх могільнікаў. Кажуць пра прыклад Навагрудка. Паводле іх, тамашні могільнік змяніўся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF