Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Пытанне маральнага выбару

Віктар САЗОНАЎ

Чалавек бездапаможны, калі трапляе ў лапы сістэмы. Кожная сістэма імкнецца выключна да ўласнага самазахавання. Лёс канкрэтнага чалавека яе не тое што зусім не цікавіць, але цікавіць крыху ў іншым ракурсе, чым самога чалавека.

Гэта зразумелі ва ўсім цывілізаваным свеце. Менавіта таму там, дзе шануюць жыццё, гонар, свабоду, меркаванне і правы чалавека, усёдазволенасць сістэмы абмяжоўваецца на заканадаўчым роўні. У сістэму, якая па сваёй прыродзе абыякава ставіцца да лёсу і жыцця асобнага чалавека, стараюцца пабольш увесці людскасці, пабольш жывога чалавечага духу.

Сістэму ў цывілізаваным грамадстве стараюцца разбавіць людзьмі з па за сістэмы. Гэта і суд прысяжных, дзе дванаццаць чалавек з народу мусяць паглядзець на сітуацыю не толькі вачамі ахвяры, але і злачынцы, гэта і меркаванне грамадскасці, якое асвятляе свабодная прэса, гэта і кантроль над сістэмай з боку кожнага чалавека праз розныя дэмакратычныя інстытуты — свабодныя выбары, адкрытасць і галоснасць працэсаў, даступнасць інфармацыі, права абароны для кожнага.

У сістэме таксама працуюць людзі. Гэта звычайныя грамадзяне, добрыя і кепскія, мяккія і жорсткія, такія як і па за ёй. Але гэта людзі сістэмы і яны падуладныя ёй. Сістэма іх душыць, прымушае, патрабуе, плаціць ім заробкі і надзяляе ільготамі ды ўладай. І яны стараюцца ёй дагадзіць.

Людзі па абодва бакі ад сістэмы — розныя. Кожны можа зрабіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF