Ніва № 32 (2882), 7 жніўня 2011 г.

Гарадок весяліўся з сябрамі

Міра ЛУКША

На гарадоцкім урочышчы Барык буйна адгуляла дванаццатая ўжо „Сяброўская бяседа”, тыдзень пасля ХХІІ Фестывалю музыкі маладой Беларусі „Басовішча”. Гэтымі двума найбольшымі беларускімі фэстамі славіцца Гарадоцкая гміна, а выступаюць на іх перад міжнароднай публікай не толькі беларускія выканаўцы і гучаць песні не толькі па-беларуску. Гурты з усяго Падляшша, Польшчы і з Беларусі, пачынаючы з адвячорка 30 ліпеня, да самай нядзельнай раніцы цешылі тысячную публіку рознага ўзросту сваім майстэрствам. Пасля дажджу ўс- талявалася выдатнае надвор’е, сціхла ўедлівая камарня, і нішто не мяшала публіцы (сярод якой раіліся самаўрадавыя і ўрадавыя VIPы) здорава бавіцца пад вядомыя рытмы, у гулях фундаваных МУСіА і іншымі спонсарамі. Гарадоцкая гміна пры гэтым мела выдатную (міжнародную!) рэкламу, бо прамая трансляцыя з мерапрыемства ішла па Радыё Рацыя. Вялі сустрэчу вядомы бард, акцёр і пісьменнік ды шоўмен з Гродна Віктар Шалкевіч і маладзенькая Аня Трахімчык з Гарадка.

Як адзначыў дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку, арганізатар імпрэзы інжынер і журналіст Юры Хмялеўскі, „Сяброўская бяседа” стала сапраўдным народным святам, з якога ў будучыні можа ўзнікнуць беларускі фолькавы фестываль:

— Вельмі добра людзі тут гуляюць, шмат публікі прыйшло, вельмі прыемная музыка. Гэта, перш за ўсё, заслуга гэтага месца — другога такога месца ў нас на Беласточчыне я не бачу, гэта старадаўні наш Барык, магічны лес, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF