Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Буравое Басовішча

Міра ЛУКША

— „Басовішча як заўсёды буравое”, — заўважыў адзін з уючаных „намётам” і „наплечнікам” удзельнікаў яшчэ ў рэйсавым аўтобусе, што ехаў з Беластока ў Гарадок. А дармовыя аўтобусы паўпустыя з аўтавакзала („аўтобусны палац”) два дні вазілі ўдзельнікаў непасрэдна амаль пад паляну на ўрочышчы Барык у Валілах-Станцыі. На ХХІІ Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” (22-24 ліпеня) сёлета сабралася недзе каля трох тысяч людзей. Ды дзе ж іх пералічыш — на палатачным полі мне, як удзельніцы „басаў” ад самага пачатку здалося, што гэтых „намётаў” менш чым заўсёды, але не толькі там стаялі палаткі. Шмат удзельнікаў рассыпалася па ўсім мястэчку і Валілах-Станцыі. Заняткаў было таксама шмат апрача слухання музыкі. Варта было павучыцца на майстар-класах белага спеву (Аня Фёнік і Юлька Харытанюк), малявання трафарэтаў (вёў іх вядомы мульты-мастак Войцех Каранкевіч), паглядзець у кіназале „Тутака” фільмы — між іншым „Чалавек з аб’ектывам” Дзігі Вертава (1929), ваенную драму „Ідзі і глядзі”, „Прыгоды Бураціна”, „Дзікае паляванне караля Стаха”, „Акупацыя. Містэрыя”. Пасля поспеху трапічнага пляжа пасярод паляны ўзнік „цэнтр Байка-нур”. Хоць „не адной каўбасой жыве чалавек”, як адзначыў на самым пачатку Аркадзік Васілюк, але і паўгалодным (адно „становішча” з ежай) лепш слухаецца вострай музыкі. „«Басовішча» ставіць на шматслоевасць і разнароднасць”, — адзначалася, і да ўдзелу ў ХХІІ выпуску фэсту былі запрошаны м.інш. і прадстаўнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF