Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Метафізічны далягляд

Размова з Ігарам Бабковым, паэтам і філосафам з Мінска, удзельнікам „Еўрапейскай агоры” ў Сейнах з нагоды сотых угодкаў Чэслава Мілаша

Ніва”: — Што Вы сёння напісалі б у лісце Чэславу Мілашу?

Ігар Бабкоў: — Тое, што я хацеў напісаць, я ўжо напісаў. Аднак, адзінае, што так крыху мыляла, гэта тое, што гэта ліст нябожчыку, і ясна, хто яго туды перадасць. І ўвогуле пісаць лісты нябожчыку гэта небяспечны занятак. Калі патрапіш потым туды, можна сустрэцца і атрымаць выспятак... Гэта, канешне, такі паўжарт. Але сама фома напачатку падалася мне такой дзіўнаватай. Потым я зразумеў, што гэта значна лепш, бо яна дазваляе і на такую лепшую экзістэнцыйную інтанацыю, дазваляе гаварыць нейкія асабістыя рэчы, а не проста звяртацца з такімі паліткарэктнымі і маласэнсоўнымі словамі пра дыялог, сяброўства, et cetera. Ёсць іх вельмі многа, і яны ўжо не значаць практычна нічога. І як аказалася, што такая магчымасць унутрыэкзістэнцыйнай інтанацыі ёсць, то тады ліст пачаў пісацца. І тады я прыгадаў сваю сустрэчу з Мілашам, якая сапраўды адбылася, на Віграх, на сярэднееўрапейскім форуме культуры, дзякуючы КшыштафуЧыжэўскаму і Сакрату Яновічу, які ўзяў мяне за шкірку і пасадзіў перад Мілашам і я мусіў задаваць яму пытанні. Ну, дыктафон не працаваў, я рабіў выгляд, што ў мяне ёсць важная задача запісаць ягоныя адказы. Насамрэч мне хацелася яму сказаць пра тое, што адбывалася ў Беларусі ў гэты час. Беларусь сапраўды пачынала сніць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF