Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Вёскі і падвёскі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дамураты здаюцца быць сімвалічным межавым знакам паміж Усходам і Захадам. У тапаграфічным плане вуліца гэтай вёскі зламаная пад прамым вуглом, быццам два яе бакі былі сабе перпендыкулярнымі, быццам уяўлялі сабою два розныя пачаткі. Адзін канец вёскі выходзіць у заходнім напрамку на шашу між Сухаволяй і Штабінам, другі — на поўнач, на палі ў бок ракі Бобры. Амаль на кожным панадворку стаіць крыж з польскім тэкстам — гэта вонкавая пазнака тамашніх вясковых душ. А вось пра глыбінную духовую канатацыю мясцовых вяскоўцаў паведамляе ніўскі тэкст Ганны Кандрацюк гадовай даўнасці („Ніва” ¹ 29 ад 18 ліпеня 2010 г.). Залом вуліцы, што выходзіць на поўнач, з аднаго боку закончаны помнікам у памяць двух братоў, замардаваных у 1945 годзе przez wrogów ojczyzny, які быццам паказвае мясцовую наяўнасць розных адносін да гэтай айчыны. Амаль насупраць гэтага помніка іншы помнік — аброслы дрэвамі бетонны бункер Лініі Молатава, будаванай семдзесят гадоў таму быццам для размежавання Усходу ад Захаду. У сеціве знаходзіцца іншая цікавінка, персанальная: „Фомин, Владимир Владимирович (25.I.1909—27.XII.1979) Сов. химик, чл.-кор. АН СССР (с 1964). Р. в с. Дамураты (ныне ПНР). Окончил Ин-т социального воспитания в Нежине (1931). До 1938 преподавал в средних школах на Украине, во Владивостоке и Казахстане, в 1938-1941 — в Московском пед. ин-те, в 1943-1948 — в Московском ун-те, с 1948 — в Н.-и. ин-те неорг. мат-лов и (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF