Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Бельскія сустрэчы (6)

Уладзімір СІДАРУК

На сустрэчу з войтам Арлянскай гміны збіраўся я даўно. Першым разам праблема датычыла падтаплення сядзібы Емяльяна С. у Рыгораўцах. За другім разам узнікла рознагалоссе наконт продажу школы ў Пашкоўшчыне. І хоць у абодвух выпадках войт завяршаў размову словамі „Прыязджайце, высветлім справу на месцы”, маё падарожжа ўвесь час неяк ускладнялася. Сёлета трапілася чарговая нагода.

— Прадалі ў нас школу, — гаварыў на рынку сябрук з Маліннік. — Прыватнік купіў. Кажуць, што заплаціў трыста пяцьдзесят тысяч злотых. Гасцінніцу хоча адкрыць. Прыедзь, Валодзька, — заахвочваў Сцяпан К., — напішаш, здымкі зробіш. Будова ў поўным разгары...

Калі пазваніў я ў Орлю і папрасіў войта аб аўдыенцыю, паясняючы чаго справа тычыцца, пачуў у адказ: «Не бачу праблемы. Запрашаю». Дамовіліся сустрэцца ў пятніцу 8 ліпеня.

Сцяпан Каляда, мой сардэчны прыяцель з Бельска, абяцаў падвезці ў Орлю.

— Буду на рынку ў Чаромсе, — тлумачыў калега. — Адтуль з роварам цябе забяру. Зачым справу аформіш у гміне, дык пачакаю, затым у Маліннікі падкіну. Далей падарожнічаць будзеш на ровары.

Са Сцяпанам не спаткаліся. Жонка прадаваць прыехала (раз’язным гандлем займаецца).

— Не хвалюйся, я завязу, — пацешыла Валя. А калі загаварылі пра продаж школы ў Малінніках, дык заявіла: — Разведай пры нагодзе пра школу ў Шчытах. Цэнтр беларускай культуры адкрылі. Паводле дамовы, ды ў акце натарыяльным памечана, што ўладальнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF