Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Як адпачывалі і адпачываем

Аляксей МАРОЗ

З пачаткам ліпеня распачаўся сезон масавых водпускаў, у час якога адны беларусы Беласточчыны адпачываюць, а іншыя працуюць, толькі інакш. Калі, паводле апытання, больш чым палова жыхароў Польшчы ў гэтым годзе мае адпачываць дома, а толькі каля 10% палякаў рашыцца на адпачынак па за межамі краіны, то сярод нашых беларусаў паказчык людзей, якія будуць адпачываць дома, павінен быць яшчэ большы, бо і ўзровень жыцця і заробкаў ва ўсходняй Польшчы ніжэйшы ад сярэдняга ў краіне. Сярод асоб, якія дэкларуюць прыналежнасць да беларускай нацыянальнасці, таксама адсотак выхадцаў з вёсак у першым пакаленні намнога вышэйшы, чым у сярэднім у Польшчы, а на нашых сёлах здаўна трымалася і надалей захоўваецца традыцыя адпачынку ў святочныя дні і працы ва ўсе будзённыя, хаця, канешне, з рознай інтэнсіўнасцю.

Стагоддзямі трымаліся склаўшайся традыцыі

Нашы продкі, якія летам жалі збожжа сярпамі, а зімой малацілі цапамі, так арганізавалі сваю працу на працягу цэлага года, каб справіцца з ёй у будныя дні. У час святаў займаліся яны толькі неабходнымі хатнімі заняткамі і жывёлай, якая патрабуе кругласутачнага дагляду, а апошні час праводзілі святочна — з раніцы ў царкве, а пазней з сямейнікамі, сваякамі і знаёмымі. Дзяўчаты таксама вымушаны былі памагаць у гаспадарцы з раніцы да вечара, а ў доўгія зімовыя вечары пралі, ткалі і таксама толькі ў святочныя дні мелі час на сустрэчу ў сваёй кампаніі і на танцы. Льготы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF