Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Амерыканскі хлеб

Міраслаў ГРЫКА

Кожная праца — як сухі хлеб, які цяжка ўкусіць, а яшчэ цяжэй зжаваць, ды калі яго ўжо праглынеш, дык ты — ужо жывеш! Горш, калі не хопіць зубоў. Тады нямаш чым укусіць, нямаш чым перажаваць... Меў я такі досвед у Амерыцы. Якраз пачыналася рэцэсія і шмат эмігрантаў апынулася на бруку. Праца як праца — у фабрыцы акон на Грынпойнце. Стараўся я за яе тры тыдні. Быў гэта найцвярдзейшы ў маім жыцці кавалак хлеба. Аднак, утрымаўся я там чатыры дні і, мабыць, сцярпеў бы даўжэй, ды не вытрымаў са мною бос...

Стась з Кракава, якому прыдзялілі мяне ў якасці памочніка, быў вар’ятам або ідэалагічным стаханаўцам, або такім „wash and go”, значыць адным і другім, бо і працаваў у вар’яцкім тэмпе. Іншая справа, што пры 11-гадзінным дні працы ён зарабляў 22 долары, а я 6,50. Сама работа цяжкай не была. Меў я служыць Стасю як „прынясі, дай, падмяці”, або громаадвод яго пастаянна благога настрою. Так вось маім заданнем было тырчэць пры ім і маланакава рэагаваць на яго загады. „Цюліка падай мне” — распараджаўся Стась. „Божа мой, а што такое гэты цюлік?!” — пытаўся я ашарашаны. „А то ж то малая гаечка! — нерваваўся пан Стась. — От і памочнік! Не ведае, што такое цюлік!”. Праўду кажучы, я за ім не паспяваў. Ды хто б за ім паспеў? Калі назаўтра, апрача мяне, стала пры Стасю трох дадатковых памочнікаў, таксама мы ўсе ледзь за ім паспявалі. Мы вельмі стараліся, бо аднаго з нас было замнога.

Перад ланчам прыляцеў да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF