Ніва № 31 (2881), 31 ліпеня 2011 г.

Цягнік у мінулае

Віктар САЗОНАЎ

Паездка за мяжу пачынаецца з купляння квітка. Я так і зрабіў. Дакладней, паспрабаваў так зрабіць. І за дзень да выезду звярнуўся ў аўтобусную касу. Якой дрымучай савецкай мінуўшчынай дыхнулі на мяне словы касіркі, што квіткоў няма.

Як гэта няма?! Пасля развалу савецкай імперыі мы ўжо прывыклі, што не можа быць нечага такога, чаго няма. Гэта тады, пад прыгожыя байкі генеральных сакратароў ЦК КПСС пра наша самае шчаслівае савецкае жыццё, мы ведалі, што ў крамах, касах, і паўсюдна пад гэтым небам нам нічога няма. Няма доктарскай каўбасы, няма неабходных лекаў, няма прыгожага абутку, няма легкавых аўтамабіляў, няма аніякіх аўтамабіляў, няма квіткоў на аўтобусы, няма нам месца пад сонцам.

Але як толькі крыху прыадчынілася акенца ў Еўропу, і людзі паспрабавалі трошкі свабоды, адразу ўсё з’явілася. Дэфіцыт кануў у мінулае. І, здавалася, назаўсёды, як і тая савецкая імперыя. Свабодны чалавек робіць свабодны бізнес, і вялікі матэрыяльны дабрабыт. Крыху свабодны чалавек, робіць трошкі свабодны бізнес і невялічкі дабрабыт. Невялічкі дабрабыт зрабіць удалося адносна хутка і, здавалася, будзе расці свабода і адпаведна ўмовы жыцця.

Але не туды тое. Прыйшла новая ўлада і загаварыла пра ўнікальную беларускую мадэль развіцця, якая, праўдападобна, мусіла мець вялікія аналогіі з той мінулай і абрыдлай усім і кожнаму савецкай сістэмай. Папраўдзе кажучы, тыя словы пра постсавецкі эканамічны цуд (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF