Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

„Ён беларус сярод узбекаў...”

Сяргей ЧЫГРЫН

Гэты здымак, які сёння публікуецца, я з Віталем Лубам летась адшукаў у фотаархіве „Нівы”. Хутчэй за ўсё яго ў 1970-х гадах прыслаў у тыднёвік з Ташкента беларус Іосіф Грыцук, які быў родам з вёскі Валілы.

Здымак зроблены быў у Ташкенце (Узбекістан) у 1970-х гадах. На ім сфатаграфаваны два беларусы з нялёгкім лёсам — вышэйназваны Іосіф Грыцук з Беласточчыны і паэт, доктар філалагічных навук, прафесар са Случчыны Сцяпан Ліхадзіеўскі.

У сакавіку 1970 года „Ніва” надрукавала ліст з Ташкента. Аўтарам гэта ліста быў Іосіф Грыцук. У ім наш зямляк расказаў пра свой жыццёвы лёс і пра тое, як ён трапіў у сталіцу Узбекістана. Аказалася, што ў пошуках свабоды і хлеба наш суайчыннік спачатку ў 1929 годзе выехаў у Аргенціну. Там пражыў да 1955 года. У тым годзе пачалася рээміграцыя і беларусы пачалі масава вяртацца на Радзіму. Праз тры гады вярнуўся дамоў і валілаўскі юнак. Але яму дазволілі прыехаць не на Беларусь, а ў Ташкент. Там ажаніўся і па спецыяльнасці працаваў на мэблевай фабрыцы.

Упершыню Іосіф Грыцук з жонкай наведаў свае Валілы і Беласточчыну ў 1968 годзе. Трыццаць гадоў не быў на Бацькаўшчыне. „Калі мне ўдалося за 30 гадоў разлукі з радзімай пабываць у роднай вёсцы, то я лёг на зямлю і цалаваў, як родную маці. Кожнае дрэва ў вёсцы, што запамятаў у маленстве, было мне мілае сэрцу. Усюды хацелася пабываць, усё паглядзець. Пайшоў да рэчкі. Супрасль акультурылі. Стала ручайком, няма рыбы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF