Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Межавы цэнтр Еўропы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

(працяг з 29 н-ра)

За Гродзіскам, зараз перад Кярсноўкай, побач дарогі выглядаюць руіны колішняга мураванага збудавання. Маладая жанчына, якая акурат шпацыравала па той дарозе, сказала, што той двор быў гарэў у пачатку 1950-х гадоў, але больш не ўмела мне нічога канкрэтнага сказаць, хаця заявіла мне, што цікавіцца мясцовай гісторыяй. Дадала яна, што мясцовыя людзі вельмі неахвотна гавораць пра той двор. У манаграфіі Сухавольскай гміны аўтарства Яна Гузоўскага так той двор апісаны: „Był to ongiś duży majątek, którego właścicielem na przełomie XIX i XX wieku był Dejsza. Wcześniejsza legenda tego majątku jest nieznana. Po roku 1914 [...] majątek ten przeszedł w posiadanie Niemca o nazwisku Dytt. [...] Niemiec nie dawał robotnikom wyżywienia i kijem popędzał do pracy, a po zachodzie słońca zwalniał, nic nie płacił a jeszcze poszczuł psami. Po drugiej wojnie światowej majątek ten rozparcelowano”.

У пачатку Кярсноўкі, што з боку Гродзіска, запушчаны аднапавярховы будыначак грамадскага прызначэння, мабыць колішняя школа. У канцы Кярсноўкі, што з боку Сухаволі, мураваная каплічка і два высокія драўляныя крыжы абапал яе, абгароджаныя абшырным жалезным плотам, аздобленым рэлігійнымі сцяжкамі. Аб гэты плот абаперта і драўляная каплічка-слуп з пустым месцам для святой фігуркі. Перад гэтымі святынямі пажылы мужчына выкошваў пустазелле. Панаракаў ён мне на сваіх вясковых жанчын, якія тыя сцяжкі павывешвалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF