Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Cтаўка на беларускую культуру

Размова з Тамашом Ціханюком, выконваючым абавязкі дырэктара Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Вы, побач пастаяннай музейнай дзейнасці, ставіце націск на прапагандаванне беларускай культуры на Гайнаўшчыне. Многа Вашых прапаноў накіраваных да маладых людзей або маладыя людзі самі ўключаюцца ў Вашую дзейнасць.

— Калі ў 2004 годзе прыйшоў я на працу ў музей, адразу распачаў супрацоўніцтва з моладдзю з мэтай адраджаць сярод іх беларускую свядомасць. Ударыў я перш за ўсё ў белліцэй. Занёс там многа запрашэнняў на нашыя сустрэчы і заахвочваў ліцэістаў да супрацоўніцтва з намі. Сабралася тады група маладых людзей, якія сталі спатыкацца ў музеі, вучыцца рукадзеллю, займацца іншымі справамі. Група назвала сябе „Этна”. Былі ў ёй і палякі, якія зацікавіліся беларушчынай. Калі гэтая моладзь паступіла ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, прыязджала ў музей паразмаўляць з намі, бо бачыла важнасць беларускіх спраў. Пасля мы з маладымі людзьмі сталі ладзіць экспедыцыі і збіраць матэрыялы аб мінулым нашых вёсак. Група „Этна” дзейнічала прыблізна ў 2004-2007 гадах. Пры музеі стаў дзейнічаць Фільмавы дыскусійны клуб „Серада”, у якім палякі састаўлялі нават большасць актыўных удзельнікаў. Члены клуба глядзелі фільмы, размаўлялі пра іх і нават самі знялі фільм.

Маладыя людзі, перш за ўсё белліцэісты, арганізавалі пры музеі музычныя калектывы, сталі праяўляць тэатральную актыўнасць.

— Так, пры музеі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF