Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Стражнік з Бандароў

Міра ЛУКША

На зялёным, уквечаным падворку ў Бандарах сядзіць немалады гаспадар, Клаўдзік Казбярук: — Ой, цяпер то мне было цешыцца жыццём, калі б не здароўе!

І што яму раптам успамінаецца?

Сядзеў у другім класе за тое, што растлумачыў што такое СССР!

— Была лінейка ў школе. Падбег да мяне Палітрук з указкай: „Мерзавец! Прывядзі бацьку ў школу”. А ў той час бацька быў у радзе. „Сынку, то ты не ідзі ў школу”, — сказаў тата. І я не пайшоў. Мне адразу „справаванне” зменшылі. І калі дастаў я пасведчанне, парваў яго і на клямцы павесіў. І так жулікам застаўся. А бо якраз „Бацько памёр!” Сагналі нас на тую лінейку, каб суперажываць з нагоды смерці Сталіна. Нам да смерці „бацькі” нічога не было, мы гулялі, гоцалі, крычалі, дык Палітрук прыйшоў з лінейкай нас супакоіць. Пытаецца: што такое ПАРП,

што такое СССР.

Адзін пераростак падказаў. „Як, як гаворыш?”. Шапнуў мне: „Кажы: Сталін Сраў Сырою Рыбаю!” і сам гоп праз акно. Так я і сказаў дырэктару. І захадзіла тая лінейка па руках, па галовах! Пацяў усім твары. Мой бацька кажа: „Я да дурня не пайду!”. На Палітрука — дурань?! А тата ж быў у радзе, якая памагла нам сцягнуць рэпатрыянта, нашага далёкага сваяка з Ціхаволі. Карэтчыха была наша далейшая сям’я. Мы Карэткаў сцягнулі да сябе, каб на нас менш зямлі было, бо ўжо нашу сям’ю прызначылі да вывазкі за „кулацтва”. Касілі мы свой луг за Нарвай, то нам казалі лучане: „Апошні раз косіце, чакаюць вас белыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF