Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Трагедыі і прэміі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Напісана на гэтую тэму ўжо нямала. Але няма мяжы чалавечай сквапнасці і абыякавасці да іншых. Кожны раз, слухаючы пра чарговую катастрофу на бяскрайніх расійскіх прасторах, спачуваеш няшчасным ахвярам чарговай расійскай неверагоднай нядбайнасці і разам з тым не перастаеш дзівіцца ментальнасці гэтай „супердзяржавы”. І ў космас яна лятае, і нейкія вышэйшыя тэхналогіі ўкараняе і многія стагоддзі прэтэндуе на гегемонію ў свеце амаль ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці. А вось паклапаціцца пра чалавека, забяспечыць самае простае, парупіцца пра элементарную тэхніку бяспекі і не думае. Прырода такога анамальнага мыслення вынікае з аднаго — з таго, што ў Расіі дзяржава — гэта ўсё, асобны чалавек — гэта нішто. Так было яшчэ пры Іване Жахлівым, так застаецца і пры Уладзіміру Пуціне. І нічога не мяняецца стагоддзямі ў гэтай імперыі, якая скрозь збудаваная на касцях безлічы ахвяр, прынесеных на алтар шавіністычнай „вялікай ідэі”. „Гібель мільёнаў — гэта статыстыка”, — такой формулай крывавы генералісімус Сталін сфармуляваў асноўную дактрыну расійскай дзяржавы. Характэрна, што найбольш крывавая постаць у гісторыі чалавецтва — а ў гэтай намінацыі Сталіну не складуць канкурэнцыі нават Гітлер з Пол Потам — па-ранейшаму папулярны на расійскай і суседняй прасторы. Страшна яшчэ, што найбольшы яго культ якраз у Беларусі, анахранізме-філіяле савецкай мадэлі.

Іншы нацыянальны герой Расіі — Пётр І быў па вызначэнні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF