Ніва № 30 (2880), 24 ліпеня 2011 г.

Дэпутат не маніў

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пасля амаль двух гадоў 13 ліпеня перад беластоцкім Акруговым судом кочныўся працэс аб люстрацыйным падмане ў дэпутацкай заяве, у якім абвінавачвала Яўгена Чыквіна (СЛД) дэлегатура Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) у Беластоку. Прысуд адчытаны старшынёй суддзейскага складу Беатай Аліферук гучаў: „Яўген Чыкін падаў 20 верасня 2007 года люстрацыйную заяву згодную з праўдай”. Дэпутат, чуючы гэтыя словы, перажагнаўся і ўздыхнуў з палёгкай.

Дакументы, змешчаныя ў актах справы, мелі паказваць на тое, што Яўген Чыквін у 1982 г. меў быць зарэгістраваны як кандыдыт на сакрэтнага супрацоўніка, а пасля на сакрэтнага супрацоўніка. Служба бяспекі дала яму спачатку псеўданім „Ізыдар”, а пасля „Вільгельм”. На працягу ўсяго працэсу дэпутат заяўляў, што не быў сакрэтным супрацоўнікам ПНРаўскай Службы бяспекі. У сваёй апошняй мове амаль тыдзень да аб’яўлення прысуду сказаў перад судом:

— Я ніколі не супрацоўнічаў з ніякімі органамі бяспекі ПНР, ані вольнай РП. Я адчуваю сябе ахвярай дзеянняў ПНРаўскай СБ, савецкага КДБ і нягодных паводзін ІНП.

Пракурор ІНП Агнешка Русіловіч патрабавала тады забароны на восем гадоў выконвання дэпутатам Чыквіным публічных функцый.

У час апошняга разбору старшыня судзейскага складу абгруноўвала прысуд:

— Паводле ацэнкі суда, зменьваныя паказанні функцыянераў СБ, некамплектныя дакументы, у якіх ёсць недагаворкі, рознага тыпу супярэчлівасці, недахоп пацвярджэння, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF