Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

Межавы цэнтр Еўропы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранішні поезд з Беластока ў Сувалкі найбольш пасажыраў губляе зараз за Васількавам — высыпаецца з яго звыш дзесятка ягаднікаў. Рух на чарговых прыпынках ужо меншы, нават у Саколцы, дзе з поезда выходзіць між іншым трое ці чацвёра чыгуначнікаў, якія займаюць экіпажныя месцы ў электрычцы ў Кузніцу. Чыгуначнікі тыя валакуць з сабою вялікія сумкі, амаль такія, якія калісь насілі вясковыя лістаношы. У лістаношаў у той час было многа газет, а што цяпер у чыгуначнікаў?.. Можна меркаваць, што іхнія сумкі запоўнены рознымі справаздачамі пра інтэнсіўнасць пасажырскіх патокаў для чытання важным і шматлікім чыгуначным чынавенствам...

У Каменнай-Новай з поезда злажу толькі я. Пасля апошняй вайны гэтая станцыя канчала чыгуначны маршрут з Сувалкаў у Гродна, бо далей, ад Каменнай-Новай да Гродна, рэйкі былі зняты. У геркаўскі, бадай, час новы чыгуначны маршрут быў пракладзены з Каменнай-Новай, але ўжо ў Саколку. На цяперашні час гэтая лінія траціць мясцовае значэнне, хаця не надта даўно набыла яна міжнароднае, бо цягнікі ў Вільню з Варшавы сталі мінаць Гродна ў выніку перамяшчэння колішняй граніцы „дружбы”; курсіруюць яны акурат цераз Сувалкі, пралятаючы па рэйках меншых станцый, у тым ліку і Каменнай-Новай.

Вакзальны будынак на апошняй станцыі помніць яшчэ царскі час, не кранулі яго ваенныя завірухі. Але ў наш час ён пусты. Адкрыты толькі сенцы, у якіх пастаўлена паркавая лаўка — такая пачакальня. А з другога боку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF