Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

Захавальнік нашай спадчыны

Ала ПЕТРУШКЕВІЧ

30 сакавіка споўнілася 80 гадоў беларускаму літаратуразнаўцу, культуролагу, краязнаўцу, педагогу Аляксею Пяткевічу. Прыемна, што і на Беласточчыне ягонае імя вядомае. У размовах з сяброўкамі Беластоцкага ўніверсітэта пра супрацоўніцтва з нашым Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы мінулых часоў найперш згадваецца ягонае імя.

Лёс назаўсёды звязаў Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча з нашай Гародняй. Зараз немагчыма ўявіць, што тая выпадковасць магла не адбыцца. У далёкім 1957 годзе Аляксей Пяткевіч, выпускнік аспірантуры пры Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, атрымаў размеркаванне ў гэты ж інстытут. Але праца кабінетнага навукоўцы не надта вабіла маладога літаратара. Яны з Васілём Жураўлёвым, таксама выпускніком, сустрэліся ў скверы, што ў цэнтры сталіцы, і разгаварыліся пра размеркаванне. Жураўлёў якраз і быў накіраваны выкладчыкам у нашу ВНУ. Вырашылі памяняцца. Як проста! Па-сутнасці, памяняць лёс. Мяркую, што гэта быў шчаслівы выпадак і для абодвух навукоўцаў, і для нашай Гародні асабліва. Бо Аляксей Міхайлавіч стаў не толькі адным з самых шаноўных выкладчыкаў універсітэта, але і праўдзівым летапісцам культуры нашага рэгіёна, нястомным рупліўцам на беларускай ніве, без чыйго непасрэднага ўдзелу за ўсе гэтыя дзесяцігоддзі не адбывалася літаральна ні адна важная падзея культурнага, літаратурнага жыцця.

Пісьменніцкае асяроддзе Гародні таго часу было вельмі нештматлікім, але якія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF