Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

„Незабудкі” святкуюць

Аляксей МАРОЗ

Калектыў „Незабудкі” з Курашава 17 ліпеня будзе cвяткаваць 35-годдзе сваёй дзейнасці і з гэтай нагоды ў іх роднай вёсцы будзе наладжаны юбілейны фэст, у якім прымуць удзел таксама іншыя калектывы з Чыжоўскай гміны і запрошаныя гурты. Арганізатар мерапрыемства, Гмінны асяродак культуры, разлічвае на добрае надвор’е і таму плануе наладзіць канцэрт на пляцоўцы побач вясковага клуба, на які запрашаюць усіх прыхільнікаў фальклору і больш сучасных беларускіх песень, перш за ўсё з рэпертуару калектываў з Курашава, Чыжоў і Збуча.

— У калектыве „Незабудкі” спяваюць сімпатычныя жанчыны, адкрытыя на іншых людзей. Іх рэпертуар складаюць песні, якія ў Курашаве яны спявалі ў сваёй маладосці або ўчулі ад сваіх маці. Аднак у Курашаве, так як і ў Чыжах, складана запісаць традыцыйную даўнюю фальклорную творчасць, бо яна ў гэтых сёлах практычна знікла. Затое можна пачуць там песні з расійскімі або савецкімі матывамі, якія таксама ўвайшлі ў рэпертуар „Незабудак”. Яны менавіта выступаюць з неапрацаваным фальклорам з пазнейшага перыяду і з аўтарскімі пазаабрадавымі песнямі, якія спяваліся ў мінулым на лавачках і за сталом. Акампанемент самавука-акардэаніста таксама аўтэнтычны. Менавіта так пасля вайны спявалі песні ў нашых вёсках, — расказвае фалькларыст Дарафей Фіёнік, старшыня аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах”.

Калектыў „Незабудкі” — адзін са старэйшых нашых калектываў і найстарэйшы ў Чыжоўскай гміне. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF