Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

Не горшая Іншасць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Два спатканні: філосафаў і паэтаў, званыя агорамі — адны з асноўных здарэнняў трохдзённай „Еўрапейскай агоры” напярэдадні польскага старшынства ў Еўрапейскім Саюзе. Сарганізаваны яны былі сейненскім Фондам і Цэнтрам „Памежжа — мастацтваў, культур, народаў” перад дворыкам у Краснагрудзе з нагоды стагоддзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Дыскусіі былі прысвечаны пасланню, якое змяшчае ў сабе творчасць лаўрэата Нобелеўскай прэміі, шматкультурнасці і стану Еўропы, асабліва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

„Агору філосафаў” адкрыла выступленне аднаго з найбуйнейшых сучасных філосафаў, праф. Адама Баўмана, якога называюць „Платонам нашага часу”:

— Бісмарк аднойчы сказаў, што Еўропа з’яўляецца геаграфічным паняццем. Гэта абазначае, што Еўропа не з’яўляецца палітычнай канцэпцыяй. Яна, чыста геаграфічнае паняцце, адыграла вялікую ролю ў сусветнай гісторыі. Дасягнула яна перавагі над усімі кантынентамі, служыла ім узорам. Ні адзін кантынент ніколі не дасягнуў перавагі над Еўропай. Гэта яна была першым кантынентам, які ўступіў на шлях мадэрнізацыі і фармаваў мадэль дэмакратычнага парадку (...). Асвечаныя розумы ўжо раней прадчувалі, што Еўропа губляе сваю сілу і дзейнічаць на старым падмурку ўжо не зможа. Я думаю, што вытокаў ЕС варта шукаць перш за ўсё ў краху еўрапейскай самаўпэўненасці.

Ён падкрэсліў:

— Асаблівасцю Еўропы з’яўляецца тое, што на працягу стагоддзяў практыкуе яна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF