Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

На памежжы трох гмін

Міра ЛУКША

Найлепш даехаць да Нарвы і адтуль гаспадары давядуць вас да месца, куды вы сабраліся ў адпачынак, — тлумачаць турыстам, якім хочацца заблукацца ў Граматнае. — З Нарвы едзецца ў Макаўку, за Макаўкай трэба павярнуць улева на Рыбакі. Даязджаючы ў Рыбакі, едзьце проста, не ўязджаючы ў вёску. Лясной жвіровай дарогай трэба праехаць тры з паловай кіламетра. Не трэба паварочваць улева ў напрамку двух дарожных знакаў. Выязджаючы з лесу, павернеце ўлева пры першым ледзь бачным будынку. Мінаеце яго і наступныя будынкі з левага боку — гэта ёсць і ваша мэта: агратурыстычная кватэра „У Сянкевічаў”.

Кватэра атрымала ў катэгарызацыі прамацыйны знак „Краіны зубра”.

Вітае вас зялёная прастора.

Дом распаложаны на ўскраіне Лядскай пушчы, што ўваходзіць у склад ляснога комплексу Белавежскай пушчы ад вусця ракі Нараўкі ў Нарву. Абедзве рэчкі знаходзяцца ў адлегласці паўкіламетра ад хаты, і відаць іх з тэрасы і балкона. У час веснавога паўнаводдзя абедзве рэчкі разліваюцца на лугі і наўкола сядзіб Сянкевічаў бушуе дзікае птаства. Ад дарогі відаць дом з характэрнымі для гэтай ваколіцы аканіцамі і аздобамі. Дом акаляе вялікі падворак са старым садам, пляцам для забаў для дзяцей, месцам для гульні ў валейбол, усё агароджанае хваёвымі балясамі. Высіцца жораў студні. Побач падворка вялікае месца на вогнішча са сталом пад дашком і лаўкамі. Побач дома прабягае новаствораны Блакітны веласіпедны шлях (можна пазычыць пяць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF