Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

Чаго баіцца чыноўнік

Віктар САЗОНАЎ

Еўропа чарговы раз загаварыла пра Беларусь. На штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ўхваленая яшчэ адна рэзалюцыя па Беларусі.

Не адзіная, не першая, і напэўна не апошняя заява. Праўда, дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што на гэты раз за заявамі ідуць спробы падмацаваць іх змест канкрэтнымі дзеяннямі. І Еўрасаюз, і ЗША ўжо прынялі пэўныя санкцыі ў адносінах да сённяшняга беларускага рэжыму. Складзены спіс неўязных асоб на тэрыторыю краін Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў, які перыядычна папаўняецца. Уведзены і пэўныя эканамічныя абмежаванні. З некаторымі беларускімі фірмамі гэтыя краіны больш не хочуць мець спраў. Некаторыя еўрапейскія і амерыканскія тавары, асабліва спецыяльныя сродкі, якія можна ўжываць супраць дэманстрантаў, забаронена прадаваць прадстаўнікам сённяшняй беларускай улады.

Зрэшты, для сённяшняй беларускай улады гэта ўсё не так страшна. Заявы яе не асабліва хвалююць, ды і ніколі не хвалявалі. Для чыноўніка сістэмы, створанай у Беларусі за апошнія 17 гадоў, больш страшным з’яўляецца касы позірк яго непасрэднага начальніка, чым абурэнне ўсяго свету. Ды і за мяжу чыноўнікі і так баяліся выязджаць па той банальнай прычыне, што не ведалі як на гэта адрэагуе ўсё той жа непасрэдны.

Неабходныя тавары, што сёння забаронены для продажу ў Беларусь, улада ўжо закупіла раней. Усе АМАПаўцы выходзяць шчыльнымі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF