Ніва № 29 (2879), 17 ліпеня 2011 г.

Вар’яты ў Бабіках!

Ілона КАРПЮК

„Цацачная крама” — гэта, можна сказаць, спецыяльнасць маладых акцёраў, практыкуючых у час заняткаў „Гульня ў тэатр”, якія вядзе аб’яднанне АБ-БА. Ледзь паглядзелі прэм’еру яе новай версіі — „Краму з песнямі”, а ўжо зноў запрасілі нас на новы спектакль. „Станцыю вар’ятаў” запрэзентавалі ў мінулую нядзелю. Спектакль — вынік адпачынку старэйшай групы ў час чарговага летніка, які на гэты раз праходзіў у Бабіках. Дай Божа, каб усе дзеці ўмелі так фантастычна адпачываць!

— Відаць у гэтай моладзі энтузіязм, відаць, што ім хочацца тэатра, — сказаў пісьменнік Сакрат Яновіч, які ўжо другі раз, пасля „Ой, даўно, даўно”, меў нагоду цешыць вочы аббаўскай тэатральнай „прадукцыяй”.

— Выдатныя гэтыя маладыя акцёры! — ад захаплення свяціўся ўсмешкай твар Гражыны Зофіі Куклік, дырэктар Пачатковай школы імя А. Міцкевіча ў Бабіках. — Спектакль быў цудоўны, дагэтуль адчуваю дрыжыкі, калі ўспомню. Упершыню такі летнік прайшоў у нас і ўпершыню былі гэта дзеці, якія вывучаюць беларускую мову. Гэта важна, бо і ў нас вядзецца навучанне роднай мовы. Спадзяюся, што супрацоўніцтва працягнецца.

Супрацоўніцтва гэта далейшая перспектыва. Для ўдзельнікаў летніка лічыцца тут і зараз. „Зялёна мне”, „Марыська” (беларускі варыянт славутай „Małgośki”), „Nie ma jak pompa”, фінальнае „Niech żyje bal” ды іншыя з дзесяці праспяваных песень гэта быў выклік. За чатыры дні моладзь падрыхтавалася вакальна, але і трэба было зайграць свае ролі, а на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF