Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Вялікая прывязанасць да прыроды

Гутарка са Славамірам РЫБАКОМ, выдатным жывапісцам-аматарам, выхадцам з вёскі Галады, што ў Бельскай гміне.

Як узнікаў той Ваш духовы свет, які пазней прывёў Вас у мастацтва? Хто яго Вам будаваў: бацькі, дзядуля, бабуля?..

— У прынцыпе стварала яго мая малодшая з дзвюх старэйшых за мяне сясцёр, якая найбольш мною апекавалася; у сям’і быў яшчэ брат, таксама старэйшы за мяне. Ні дзеда, ні бабулі я не знаў. У нашай сям’і было многа савецкіх альбомаў з жывапісам, асабліва многа з творчасцю Шышкіна. Было ў мяне, у Галадах, шмат сяброў і мы ўзаемна хадзілі да сябе. У мяне заўсёды аглядалі альбомы. І гулялі ў школу, ладзілі ўрокі мастацтва, вельмі многа малявалі, каляровымі алоўкамі. Прыдбалі нават званок — каб было як у сапраўднай школе. Выбіралі настаўніцу, якая нават на нас крычала, калі мы спазняліся на той наш урок.

З прыродай мы, вясковыя дзеці, знаёміліся вельмі грунтоўна. Усёй вёскай пасвілі кароў, авечак, коней. І ў Галадоўскі лес на грыбы хадзілі, вельмі рана, перад выганам кароў, каб яны нам грыбоў не паперакульвалі — прасілі бацькоў, каб будзіць як найраней. Над Арлянкай былі нашы вясковыя сенажаці, з іх людзі вярталіся разам, са спевам. Калі цяпер гляджу расійскія фільмы, я гэта ўсё адчуваю. Тады замацавалася ў мяне лучнасць з прыродай. Бегалі мы басанож пасвіць кароў, хадзілі басанож у лес, бо і нагамі можна было адчуць наяўнасць грыбоў. Быў гэта цудоўны, райскі перыяд майго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF