Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Свята БГКТоўскай культуры

Іаанна ЧАБАН

Так я назвала б мерапрыемства, якое традыцыйна адбылося на беластоцкіх Плянтах у свята Тройцы.

Асабіста падтрымліваю ўсялякія формы і праявы беларускай дзейнасці на Беласточчыне, больш і менш амбітныя, у гэтым ліку і канцэрты калектываў гэтай зямлі. Не ацэньваю ўзроўню выканаўцаў, бо і не мне іх ацэньваць, „każdy śpiewa jak może, jeden lepiej, drugi gorzej”. Галоўнае, што людзі ўкладваюць свой каштоўны час і энергію, каб па сваіх магчымасцях падтрымаць і працягваць тутэйшае беларускае культурнае жыццё. Пішу гэта з перспектывы жыхаркі Сакольскага павета, а дакладней Крынак, дзе, на жаль, днём з агнём шукаць людзей ахвотных углыбляцца ў фальклор іх продкаў. Доказам гэтаму можа быць апошні выпуск раённага конкурсу „Беларуская песня-2011”, які адбыўся ў Дуброве-Беластоцкай, дзе мы — крынкаўскі дуэт „Зараніца” — былі адзінымі ўдзельнікамі. Дадумваюся, што людзям з Сакольшчыны мо і матывацыі не хапае, каб займацца беларускамоўным рэпертуарам, таму што тут такіх песень на сцэны не выпускаюць. Не пачуеш іх на раённых дажынках, днях жанчын ці іншых больш ці менш маштабных мерапрыемствах; яны ўжо даўно выйшлі з моды і сталі непатрэбным успамінам, выклікаючым у некаторых выпадках комплексы.

Непаўторная і характэрная музычная спадчына нашых вёсак, якая давала натхненне многім кампазітарам і паэтам, польскім і беларускім творцам, адышла ў забыццё, заняпала, спачыла ў трунах іх апошніх жыхароў, у іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF