Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

„Полымя роднае” Уладзіміра Гайдука

Сяргей ЧЫГРЫН

У Беластоку ў бібліятэцы беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” свет пабачыла новая кніга беларускага паэта Уладзіміра Гайдука. Кніга мае шчырую назву — „Полымя роднае”, рэдагаваў яе Ян Чыквін. Чытаю радкі з верша, які адкрывае кнігу выбраных твораў: „А людзям хопіць адной слязы — на ўсё жыццё”. Магчыма. Але я не пра сумнае, бо паэт у сваіх радках не плача, не наракае на ўласны лёс, бо думка паэта, якая „паліць сум”, яна таксама „дорыць шчасце”.

Уладзімір Гайдук на Беласточчыне жыве ў сельскай мясцовасці, як кажуць беларусы — „гаспадарыць на хутары”. А Міра Лукша ў Беластоку неяк пры сустрэчы сказала: „Давай возьмем добрую пляшку і паедзем да Валодзі”. Валодзем называюць яго ўсе сябры і паэты, нягледзячы на 70-гадовы ўзрост. А тыя, хто пісаў пра Уладзіміра Гайдука заўсёды падкрэслівалі, што ён паэт-селянін (Уладзімір Конан), што яго матэрыяльныя ўмовы моцна трымаюць пры зямлі, прыніжаюць яго, ставяць у недарэчную залежнасць (Ян Чыквін). Тым не менш, Уладзімір Гайдук даўно вырваўся з гэтай мякка кажучы матэрыяльна-фізічнай сялянскай прыгнечанасці. Зямля, вёска, праца, хутар — гэта ўсё не пры чым. Галоўнае, што ёсць паэт — шчыры, светлы, адкрыты, просты, лёгкі, паэт — якому можна толькі верыць:

На лясы, на луг шырокі

Сонца падаюць праменні,

А дзяўчынка сінявока

Ловіць „зайчыка” у жменю.

Замігцелі, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF