Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Запісваліся беларусамі

Аляксей МАРОЗ

Размаўляючы з жыхарамі Гайнаўскага і Сямятыцкага паветаў пра правапарушэнні ў час Усеагульнага перапісу насельніцтва, меў я таксама нагоду пагаварыць пра нацыянальную свядомасць, галоўным чынам сярод мясцовых праваслаўных жыхароў. Хаця найчасцей мае суразмоўцы гаварылі, што ў час перапісу назвалі сябе беларусамі, трэба будзе яшчэ пачакаць, каб пераканацца, ці беларуская свядомасць нашых людзей будзе таксама пацверджана канчатковымі вынікамі перапісу. Цяжка зараз сказаць, ці зафіксаваныя журналістамі беларускамоўных мас-медыяў правапарушэнні ў час перапісу насельніцтва мелі масавы характар. Перад абвяшчэннем вынікаў перапісу складана нават прыблізна меркаваць, ці колькасць беларусаў у Польшчы пабольшае ці паменшае ў параўнанні да перапісу 2002 года.

Большасць маіх суразмоўцаў з Нараўчанскай гміны і амаль усе з Нарваўскай, Чыжоўскай, Дубіцкай і Гайнаўскай вясковай гмін, а таксама жыхары Гайнаўкі сказалі, што ў час перапісу назвалі сябе беларусамі. Цікавыя адказы паявіліся ў суразмоўцаў з Нараўчанскай гміны. Напрыклад, пані Ёля з Семяноўкі заявіла, што паводле яе адпаведнай пастановай трэба вырашыць справу нацыянальнасці, каб не было ў нас у гэтай справе рознагалосся. Мужчыну з Міклашэва, якому гадоў пад пяцьдзесят, натуральным паказалася, што назваў сваю нацыянальнасць польскай, бо жыве ў Польшчы. Аднак сказаў перапісчыку, што дома размаўляе па-свойму (на дыялекце вельмі падобным да беларускай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF