Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Беларуская філалогія запрашае

Міра ЛУКША

На Рынку Касцюшкі ў Беластоку ў апошні чэрвеньскі панядзелак у рамках другога, акадэмічнага дня Падляшскага фестывалю навукі і мастацтва рэдкамендаваліся падляшскія вышэйшыя навучальыня ўстановы. У гэтым месцы мерапрыемства адбываецца другі раз і карыстаецца зацікаўленнем не толькі моладзі. Шмат наведвальнікаў прыцягваў марсіянскі ўсюдыход Магма-2, збудаваны студэнтамі палітэхнікі, які перамог у прэстыжным міжнародным конкурсе Rover Chalennger у ЗША. Здалёк чутны былі купальскія песні і мільгалі ў сонцы каляровыя народныя строі. Прахожых чакала і крынічная вада з лісткамі мяты. Імпрэзу арганізавала Кафедра беларускай філалогіі. Студэнты і студэнткі ІІ і ІІІ курсаў беларускай філалогіі, апранутыя ў народныя строі, паказвалі абрады звязаныя са святам. Былі і танцы (прымалі ў іх удзел і выкладчыкі!) ды скокі праз вогнішча. Імпрэза мела на мэце заахвоціць маладых людзей паступіць на беларускую філалогію. Дзяўчаты Бася, Кася і Аня, сёлетнія выпускніцы, ля ўніверсітэцкага латка ўручалі лістоўкі, частавалі напоем, заахвочвалі паступаць на іхні факультэт:

— Выпускнікі беларускай філалогіі маюць магчымасці знайсці сябе ў бізнесе заадно ў Польшы, як і ў міжнародных фірмах, якія дзейнічаюць на Усходзе, пачаць працу ў якасці настаўніка беларускай мовы, перакладчыка, гіда замежных экскурсій, журналіста, выдаўца, мытніка і ў іншых месцах, а затым здзейсніцца ўсюды там, дзе патрабуецца веданне беларускай мовы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF