Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Ці будзе школа ў Арэшкаве?

Аляксей МАРОЗ

Заканчэнне навучальнага года ў Падставовай школе ў Арэшкаве адбывалася ў атмасферы cмутку па ліквідаванай школе, якая дзейнічала пад наглядам гміннай управы, няпэўнай будучыні і адначасна вялікай надзеі, што ў школьным будынку з 1 верасня надалей будуць вучыцца дзеткі, хаця ўжо пад наглядам няўрадвавай арганізацыі. Бацькоў з Арэшкава і Пасечнікаў абнадзейвае інфармацыя, што Фонд дапамогі, адукацыі, інтэграцыі і тэрапіі асоб з абмежаваннямі „Кая” з Гайнаўкі рашыўся ўзяць у арэнду школьны будынак і працягваць у ім навучанне дзетак перш за ўсё са згаданых вёсак. Бацькі дамовіліся ўжо з гміннай управай наконт рамонту школьнага будынка, згодна з указаннямі павятовага будаўнічага інспектара, бо без гэтых прац нельга было б працягваць у Арэшкаве адукацыйны працэс. Мае суразмоўцы, якія разам са сваімі дзеткамі 22 чэрвеня прыйшлі на ўрачыстасць развітання са школай, вераць, што 1 верасня вучні ізноў спаткаюцца ў сваёй кампаніі. Напомнім, што радныя Гайнаўскай гміны прынялі канчатковую пастанову аб закрыцці школьнай дзейнасці ў Арэшкаве, а арэшкаўскія настаўнікі атрымалі звальненне з працы. Распачатыя яшчэ ў сакавіку намаганні бацькоў, каб у выпадку закрыцця школы, яна дзейнічала ў іншай формуле, далі канкрэтны рэзультат, бо гайнаўская арганізацыя „Кая” працуе ў напрамку аднаўлення школьнай дзейнасці. Трапілі ўжо да яе заявы настаўнікаў на працу ў Арэшкаве з пачаткам верасня.

Бацькоў спатыкаю на школьным калідоры, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF