Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Еўрапейская агора

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У краснагрудскім дворыку непадалёк мяжы Польшчы з Літвой і толькі крыху далей ад мяжы з Беларуссю, у сотыя ўгодкі Чэслава Мілаша інаўгуравалася культурная частка польскага прэзідэнцтва ў Еўрасаюзе пад лозунгам „Еўрапейская агора — уявы Роднай Еўропы”. Пры гэтай нагодзе, з удзелам прэзідэнта Браніслава Камароўскага, яго жонкі ды сына лаўрэата Нобелеўскай прэміі Антоні Мілаша, быў тут адкрыты Міжнародны цэнтр дыялогу (МЦД), над якім апеку трымае Фонд і Асяродак „Пагранічча — мастацтваў, культур і народаў”.

Напярэдадні польскага прэзідэнцтва ў ЕС (30 чэрвеня) у Краснагрудзе, а пасля ў Сейнах, паявіліся прадстаўнікі свету культуры і палітыкі з Польшчы, Літвы і Беларусі, некаторыя пражываючыя па за межамі краін свайго паходжання. Сказ „Biada temu, kto wyrusza i nie powraca”, аўтарства Оскара Мілаша, пляменніка Чэслава, красаваўся на фасадзе дворыка, пабудаванага ў XVII ст., а распаложанага над возерам Голны. Дворык перад апошняй сусветнай вайной належаў сям’і паэта з боку маці. Чэслаў Мілаш прыязджаў сюды на канікулы да цётак. У сваю чаргу сама Краснагруда была ўласнасцю дзедавага брата Чэслава — Браніслава Куната. Адкрываючы трохдзённае мерапрыемства, старшыня „Парганічча” Кшыштаф Чыжэўскі з ганка дворыка гаварыў пра героя падзеі, які пасля гадоў эміграцыі завітаў сюды першы раз разам з адраджэннем ІІІ Рэчы Паспалітай:

— Спазнаў ён лёс выгнанніка. Быў эмігрантам, выкаранелым са сваёй малой айчыны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF