Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Пра ману

Міраслаў ГРЫКА

Абман гэта не толькі чалавечая „задума”. У свеце прыроды гэта адзін з найважнейшых метадаў вытрымкі. І датычыць гэта і звяроў, і раслін. Вось хоць бы такая паўсюдная штучка як мімікрыя — ці яна па сваёй сутнасці не звычайнае ашуканства?

Пра хлусню можна шмат сказаць, але не тое, што яна нічому не служыць. Абман гэта верная служка людства. Хто ведае, можа не было б такой цывілізацыі, якую ведаем цяпер, калі б у значнай частцы не ўфармавала яе хлусня — няважна, ці выказаная, ці сканкрэтызаваная ў дзеянні. Што самае цікавае, схільнасць да абману праяўлялі не толькі паасобныя людзі, але і цэлыя народы. Неўзабаве Францыя будзе велічна адзначаць чарговую гадавіну ўзяцця Бастыліі. І, незалежна ад гістарычна пацверджанага факта, што на самай справе не было чаго здабываць, міф аб геройскім подзвігу люду Парыжа стала ўмацаваўся ў свядомасці французаў, хоць праўду аб гэтым здарэнні выявіў ужо яго навочны сведка — Шатабрыян. „14 ліненя, узяцце Бастыліі, — піша ён у сваім дзённіку. — Бачыў я атаку на некалькіх інвалідаў і нясмелага кіраўніка: калі б брамы трымалі зачыненымі, люд ніколі не ўвайшоў бы ў крэпасць”. Сапраўды, гарнізон Бастыліі, урадавай турмы, складалі сорак швейцарцаў і восемдзесят ваенных інвалідаў; затое Бастылію атакавала каля сарака тысяч раз’яраных парыжан. У свой час яе нешчаслівым жыхаром быў Вальтэр. А ў той памятны ліпень 1789 года вязнямі Бастыліі было чатырох фальсіфікатараў, двух вар’ятаў і адзін (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF