Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Сіла без розуму

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі застыла на той кропцы, калі ніхто не ведае, у якім кірунку будуць развівацца падзеі. Пасля разгрому сістэмнай апазіцыі ўлада толкам не ведае, што рабіць далей. Бязлітасна дабіваць, яшчэ больш душыць сваіх апанентаў? Дык нават у суседняй Расіі з яе роднасным рэжымам гэтага не зразумеюць, бо свет ужо звык гуляць па пэўных правілах хоць бы знешняй прыстойнасці. А тут ужо надзвычай непрыхаваная і непрыглядная брутальная карцінка. Адны лідары апазіцыі ў турмах, іншыя рознымі метадамі і спосабамі заціснутыя ў жорсткія рамкі існавання на свабодзе. А тысячы звычайных, іншых людзей, пераважна моладзі, выходзіць на пляцы вялікіх гарадоў на так званыя маўклівыя акцыі і пляскаюць у далоні на знак пратэсту. Міліцыянты і людзі ў цывільным па-бандыцку хапаюць іх, збіваюць, валакуць у пастарункі, а паднявольныя суддзі кідаюць за краты ці накладаюць вялікія грашовыя кары. Дайшло да абсурду — нават 3 ліпеня ў так званы „день независимости” на пляцах гарадоў былі забаронены апладысменты! Брутальнай сілы ў сённяшняй улады яшчэ хапае, але чаго вартая гэтая сіла без розуму?

Я ўвесь час думаю — няўжо Аляксандр Лукашэнка не ведае сапраўднага стану рэчаў, а менавіта стаўлення да яго грамадзян краіны? Няўжо ён не разумее, што ніколі ўжо яму не вярнуць той папулярнасці, якую ён меў семнаццаць гадоў таму на пачатку свайго абрання? Што бальшыня грамадзян краіны ўжо не хоча працягу яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF