Ніва № 28 (2878), 10 ліпеня 2011 г.

Ян Тарасевіч. Аднаўленне памяці і нашай тоеснасці

Уршуля ШУБЗДА

Другога ліпеня ў Саколцы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная кампазітару Яну Тарасевічу. Мерапрыемства звязана было з пяцідзесятымі ўгодкамі з дня смерці гэтага выдатнага беларускага мастака.

Ян Тарасевіч нарадзіўся ў Саколцы ў 1893 годзе. З гэтым горадам звязаная большая частка яго жыццёвага і творчага шляху. Тут на могілках знайшоў ён свой апошні спачын. Скончыў музычную школу ў Пецярбургу. Быў вучнем выдатнага прафесара Мікалая Абрамычава, сябра самога Пятра Чайкоўскага. Ян Тарасевіч пакінуў па сабе 113 твораў і адзін незавершаны канцэрт. Апрача музычнай дзейнасці кампазітар удзельнічаў у стваранні Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ініцыятарам адкрыцця мемарыяльнай дошкі было Згуртаванне „Сакольшчына”. Згодна са словамі Андрэя Гарбуза, намесніка старшыні згуртавання, дошка, якая знаходзіцца пры галоўнай вуліцы горада, мае прыпамінаць аб прызабытым земляку. Інфармацыя пра Тарасевіча запісана на трох мовах: беларускай, англійскай і польскай.

Апоўдні перад Музеем Сакольскай зямлі сабраліся жыхары горада, а таксама людзі звязаныя з асобай кампазітара. Прыбыў вучань Яна Тарасевіча, Збігнеў Папельскі.

— Гэта быў добры і мудры чалавек, які многаму мяне навучыў, — сказаў Папельскі. — Ён быў маім настаўнікам і сябрам, з якім я многа гаварыў пра музыку, але таксама і пра жыццё.

Гонар адкрыць мемарыяльную дошку выпаў даследчыцы жыцця кампазітара і аўтарцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF