Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Сынкаўцы паказалі сілу! (2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзве гадзіны да выступлення Сынкаўцы здаваліся дрымотнай, абязлюджанай вёскай. Толькі ў канцы Сёлка на лавачцы выседжвалі мужыкі і дзве бабулькі ў святочных касцюмах. Некалькі крокаў далей канчалася вуліца, віднеў няскошаны луг і сасновы лес.

— А вы можа з Орлі будзеце? — пытае мяне жанчына.

— А чаму якраз з Орлі? — здзіўляюся.

— Бо ў нас нявестка з вашых старон, з Орлі.

За апошнія дзесяткі гадоў апошняга стагоддзя Дуброўшчына густа перажанілася з Падляшшам. Вось у адных Сынкаўцах распавядалі мне пра нявестак з Рудутаў, Паўлаў, Орлі і Бельска. Вядома, усе яны зараз жывуць у Беластоку. Хоць бывае і рэальнае пасяленне:

— А такога Лук’янюка з Вялікіх Тыневічаў ведаеце? — спыталі там. — Ён ажаніўся з дзяўчынай з нашай вёскі. Прыслалі яго да нас паліцыянтам працаваць.

— А ці мажлівы ён чалавек? — цікаўлюся рэпутацыяй земляка-падляшука.

— Мажлівы, мажлівы!

Калі паглядзець з перспектывы Сынкаўцаў на Бельшчыну ці Гайнаўшчыну, там проста рай: Бо ў вас усё праваслаўныя, — скажуць жанчыны на іншай лавачцы. У Навадворскай гміне праваслаўныя складаюць усяго каля дзесяці адсоткаў насельніцтва. У саміх Сынкаўцах, найбольшай у парафіі вёсцы, асталося толькі 64 жыхароў. Настрой мясціны ўдала зафіксаваны ў фільме Пятра Бароўскага „Канец песні”. У час спектаклю „Ой даўно, даўно” сярод нашай публікі пабачу герояў той кранальнай пастаноўкі Бароўскага. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF