Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Паказаць аргументацыю самаўрадаў і эколагаў

Міхась КУПТЭЛЬ

Рэпартаж «Сан-Францыска ў Кошках» («Ніва» ад 17.04.2011 г.) Аляксандра Вярбіцкага зацікавіў мяне як ніколі сваёй змястоўнай справаздачай з вандроўкі па абочынах вялікай інвестыцыі фірмы ІКЕА ў Арлянскай гміне.

З рэпаргажу можна было даведацца, што жыхары вёсак побач будаўнічай пляцоўкі і шафёры грузавікоў з будовы наракаюць. Жыхары баяцца, што з за ІКЕІ ўжо няма і пэўна не будзе спакою і «смурод нейкі пойдзе, як рушыць вытворчасць».

Не мінуў тыдзень як пешаходны журналіст «Нівы» распачаў традыцыйную вандроўку па дарогах і сцяжынках Беласточчыны. Пэўна, лепш вандраваць, чым сядзець у горадзе, а пры нагодзе і рэпартаж тыднёвік надрукуе. Турбуе мяне пытанне чаму ён не вандруе на ровары. Хоць адказ быццам сам насоўваецца, што можа надта хутка праехаў бы з поўдня на поўнач і з захаду на ўсход усе нашы вёскі і мястэчкі і пазней не было б аб чым пісаць.

Пры нагодзе тэмы пашырэння Белавежскай пушчы пішу пра вандроўкі А. Вярбіцкага, які прыхільнікам пашырэння не з’яўляецца. Мяркую, што пры чарговай вандроўцы ў Арлянскую гміну журналісту ўдасца спаткацца з войтам Пётрам Сэльвесюком і навочна высветліць недахопы, звязаныя з магутнай будовай фірмы ІКЕА.

Можа хтосьці з рэдактараў адкажа мне на пытанне, чаму ў справе Белавежскай пушчы «Ніва» стаіць толькі па адной старане, а не аб’ектыўна, як належыць журналісцкай прафесіі, паказвае чытачу аргументацыю не толькі самаўрадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF