Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Тры кнігі ў КЦБ

Міра ЛУКША

У Культурным цэнтры Беларусі пры пасольстве РБ у Беластоку 13 чэрвеня г.г. па ініцыятыве КЦБ і сумесна з Беларускім літаратурным аб’яднаннем „Белавежа” была праведзена прэзентацыя кніг беларускіх пісьменнікаў, прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. У прэзентацыі прынялі ўдзел старшыня Беларускага фонда культуры Уладзімір Гілеп і старшыня таварыства „Беларусь — Польшча” Анатоль Бутэвіч, празаік, перакладчык, эсэіст, журналіст, палітык і дыпламат. Працуе ў сферы дзіцячай і гістарычнай літаратуры, крытыкі, у галіне перакладу. Аўтар кніг м.інш. „Прыгоды лісціка-карунчыка”, „Прыгоды памаўзлівай Рыскі”, „Расстайны пах асоту”, „У гасцях у вечнасці”, „Званы Нямігі”, гістарычных нарысаў кніг перакладаў (як Максім Валошка) Станіслава Лема, Элізы Ажэшкі, Эрнеста Хемінгуэя і іншых. У 2004 годзе за пераклады з польскай мовы атрымаў прэмію польскага Таварыства аўтараў ZАiKS. Член рэдкалегій часопіса „Вясёлка”, „Краязнаўчай газеты”, намеснік старшыні Рады Беларускага фонду культуры, старшыня таварыства „Беларусь — Польшча”, старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, член Беларускай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, член Польска-Беларускай дарадчай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Быў генеральным консулам РБ у Гданьску, амбасадарам у Румыніі, міністрам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF