Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Пад Лядскай пушчай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Побач дарогі ад гайнаўска-нарваўскай шашы ў Крывец абгароджаны сеткай некалькі ўчасткаў былога ворнага поля, дзе цяпер мае вырастаць нейкі лес. Гэтая агароджа паказвае своеасаблівым чынам стаўленне нашых дзяржаўных вярхоў да сельскагаспадарчай вытворчасці, пакінутай неабгароджанай паблізу ўсё больш багатай звярынай Лядскай пушчы. Значыць, дзікі могуць бесперашкодна варочаць дагары каранямі бульбу ці іншыя культуры, пасаджаныя ці пасеяныя мясцовымі земляробамі, затое забаронены ім уступ на палеткі, куды яны — як мне здаецца — і так не захочуць нават заглядаць. Мабыць, гэткае стаўленне да аховы «першабытнага», не кранутага сялянскай натугай краявіду вынікае з модных цяпер экалагічных прадпасылак. А можа гэты фронт змагання за пашырэнне Белавежскай пушчы высаджвае свае гароджаныя дэсанты ў глыбінку населенай непрадбачлівым мінулым чужароднымі варшаўскім вярхам беларусамі. Ну ж, можна гэтых чужародцаў энтузіястычна размываць іншымі братнімі і менш братнімі нацыямі, можна па тэлефоне законна спісаць іх кім заўгодна, а можна і зусім «выпадкова» напусціць на іх звычайную недрапежную, капытную лясную звярыну. Гэтай жа агароджай можна было б адгарадзіць поле ад пушчы, каб звярына не рабіла мясцовым сялянам занадта вялікай шкоды. Можна...

На лавачцы, побач дарогі ад згаданай шашы ў бок былога крывецкага калгаса прысела пажылая жанчына, неўзабаве падышоў у тое месца і мужчына ейнага пакалення. Слоў крыху згаварылі мы пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF