Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Які сняданак — такі і маляванак

Віктар ДЗЕСЯЦІК, г. Свіслач

Прачытаўшы ў „Ніве” н-р 24 ад 12.06.2011 г. допіс „Гайнавяне ў Свіслачы і Гродне”, мне стала крыўдна і сорамна за маіх землякоў-беларусаў, якія жывуць за мяжой, на Гайнаўшчыне. Вядома, што суседзі павінны паміж сабой жыць добра. І вельмі цудоўна, што вас сустракалі як сваіх сяброў і што вы падпісалі дамовы ў галіне спорту і культуры. Але пры ўсім гэтым вы павінны самі ўбачыць сапраўднае становішча, а не тое, што вам паказваюць і гавораць. Вы бачылі ў Дабраволі цудоўную беларускамоўную школку, але ці хоць адзін з вас запытаў у тых кіраўнікоў, якія вас сустракалі, ці ёсць такія школы ў Свіслачы, Гародні і наогул у краіне. Я вам магу сказаць, што іх у краіне можна пералічыць на пальцах. У вас адбылася экскурсія па Свіслачы. І гэта вялікі цуд не ўбачыць помнікі, не ўскласці кветкі і не паставіць знічкі такім змагарам як Каліноўскі і Траўгут. Іх помнікі стаяць у цэнтры Свіслачы і прайсці міма іх проста немагчыма. І здаецца мне, што вашы скокі ўсе пад дудку мясцовай улады, якая падтрымлівае дыктатарскі рэжым, дзе трымаюць за кратамі кандыдатаў у прэзідэнты і вальнадумцаў. І ці было б штось падобнае ў Польшчы, дзе вас, беларусаў, успрымаюць як сапраўдных грамадзян? І слова змагару на Беларусі для іх як костка ў горле. А Каліноўскі і Траўгут — гэта нашы з вамі продкі, якіх паважаюць і шануюць не толькі беларусы, але і палякі, літоўцы і іншыя нацыі.

Таксама не зразумела якую кішэнь вы мелі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF