Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Не блытайце!

Лявон КАРПОВІЧ, в. Лунна

Калі прачытаў я артыкул Віктара Буры „Гайнавяне ў Свіслачы і Гродне” („Ніва” н-р 24 ад 12.06.2011 г.), то такая злосць мяне ахапіла, што подбегам кінуўся да асадкі, каб урэзаць аўтару з усёй сілай майго гневу. Але, як на злосць, траекторыя майго подбегу пралягла на такой адлегласці ад жонкі, што ўплыву гэтага магутнага свяціла пазбегнуць згодна з законамі фізікі не было ніякай мажлівасці. Траекторыя змянілася, як змянілася і яе мэта.

У хвіліны выканання жончынага загаду злосць абсела як кава ў кубку. Ды і прыпомнілася мне, што я — хрысціянскі дэмакрат, таму павінен кіравацца ў адносінах з людзьмі не злосцю, а любоўю, усведамляючы, што кожны чалавек мае права памыляцца і шанс выправіць памылку. Ці мае права на Юдаў пацалунак? Не ведаю.

Але, астыўшы ад гневу, не прапала ў мяне жаданне адказаць на прачытанае.

Пачну з анекдота.

Калгасніку Ляксандру прафсаюз за ўдарную працу вылучыў пуцёўку на адпачынак. Атракцыяй гэтага адпачынку была экскурсія ў Рай і ў Пекла.

Усё ў Раі было як у Раі. Прыгажоооосць! Але паўсюдна жыльцы Раю, як тыя мурашкі, корпаліся, капалі, садзілі, палівалі, прыбіралі... У некаторых Анёлаў аж крылы палыселі, іншыя мокрыя ад поту, а нейкі маладзён паказваў крывавыя мазалі маладзенькай санітарцы-анёлцы...

Потым было Пекла. Вось гэта было відовішча! Музыка, песні, танцы-абдыманцы, смачныя напоі, строі на дзяўчынах — ажно слінкі цякуць. Па сакрэту: якія там строі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF