Ніва № 27 (2877), 3 ліпеня 2011 г.

Спачатку пратэст, а пасля сварка

Аляксей МАРОЗ

Пратэст часткі членаў Жыллёвага кааператыва ў Гайнаўцы перш за ўсё супраць вялікіх аплат за ацяпленне кватэр (пісалі мы аб ім зімой) перарадзіўся ў пратэст супраць кааператыўных і гарадскіх улад. З ліку гайнавян, якія перакананыя ў сваёй крыўдзе, найбольш адважныя 9 чэрвеня прайшліся па горадзе з транспарантамі, на якіх віднеліся крытычныя лозунгі ў адрас кіраўніцтва жыллёвага кааператыва і гарадскіх улад, і зайшлі з пратэстам на частковую сустрэчу, ладжаную ў рамках агульнага схода членаў Жыллёвага кааператыва, каб выказаць там сваё незадавальненне спосабам кіравання кааператывам і разлікам за ацяпленне кватэр. Менавіта там, пры канцы спаткання, дайшло да сваркі і тузаніны паміж дэманстрантамі і працаўнікамі жыллёвага кааператыва. А закончыўся інцыдэнт выкліканнем паліцыі і медычным абследаваннем пацярпелых у час непрыемнага здарэння.

Аднак найбольш гайнавян яшчэ да шэсця сабралася перад будынкам магістрата, куды склікалі іх арганізатары пратэсту. Там найбольш крытычных слоў было накіраваных перш за ўсё ў бок гарадскіх улад. Пасля гучных гудкоў прадстаўнікі пратэстуючых уручылі бурмістру Ежы Сіраку пісьмо-пратэст. Бурмістр адказваў на закіды, кіраваныя ў адрас магістрата і падлеглых яму ўстаноў, звяртаючы таксама ўвагу на агульнагарадскія праблемы. Такога пратэсту і шэсця вуліцамі Гайнаўкі не было яшчэ ні пасля дэмакратычных перамен у Польшчы, ні ў час народнай улады. Аднак па велічыні і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF